Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пра Віктара Івашкевіча:

«Гэта вельмі-вельмі вялікая страта для нацыянальнага руху. Івашкевіч быў сапраўдным рухавіком, ён меў каласальныя арганізатарскія здольнасці. Пакуль іншыя спрачаліся, ён браўся за справу.

Гэта чалавек дзеяння. Вельмі пазітыўны. Ведаў, шмат жартаў, умеў іх расказваць. Калі мы ездзілі з ім па краіне на перадз’ездныя сходы, то шмат спрачаліся на сустрэчах, але ніколі ў дарозе.

Ён зведаў шмат ціску, пры гэтым заставаўся жыццярадасным чалавекам. Нядаўна ў яго быў дзень нараджэння, калі я віншаваў спадара Віктара, то ён мне адказаў, што стараецца не губляць дух, заставацца бадзёрым. Гэта ў яго атрымлівалася да апошняга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?