05.10.2013 / 09:14

Сёння хаваюць Віктара Івашкевіча, развітанне на Альшэўскага 6

Палітыка Віктара Івашкевіча пахаваюць 5 кастрычніка (субота) на Паўночных могілках. 

Паніхіда па нябожчыку распачнецца аб 11-й гадзіне ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12. Тамсама ад 12.00 да 14.00 адбудзецца развітанне. А 14.00 труна з целам выправіцца ў апошнюю дарогу на клады.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сябар нябожчыка, ягоны паплечнік па «Талацэ» Алесь Суша. 

Віктар Івашкевіч памёр у чацвер. 3 кастрычніка. Ён цяжка хварэў, чакаў перашчэпу пячонкі, але донара так і не знайшлі.

0
Фронтаўка / Адказаць
03.10.2013 / 23:56
А якой гадзіне на Альшэўскага?
0
Inhvar / Адказаць
04.10.2013 / 10:26
А чаму б не сказать пра Вiктара па БТ,пра ягонае жыцце,паказаць людзям вiдэа падборку i гд. Паведамiць пра час пахаваньня. Вось чаму не паважаюць людзi рэжымную прапаганду,таму што яна аднабокая,цынiчная,антынацыянальная.
0
віКніК / Адказаць
04.10.2013 / 11:32
Няхай лепш прапагандоны сюды не суюцца з брудными руками. Успомнице пахаванне Быкава, Карпенки...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру