Плат штурхае, Лаланд сядзіць, фота gazetaby.com

Плат штурхае, Лаланд сядзіць, фота gazetaby.com

Ураджэнцы Канады галкіпер Кевін Лаланд і форвард Джэф Плат, якія выступаюць у ХК «Дынама-Мінск», атрымалі афіцыйны дазвол ад Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) выступаць за нацыянальную зборную Беларусі.

Адпаведнае пацвярджэнне ад ІІХФ было атрымана Федэрацыяй хакея Беларусі 2 кастрычніка, паведамляецца на афіцыйным сайце ФХРБ.

Плат і Лаланд атрымалі беларускае грамадзянства ў снежні 2011 года, аднак да гэтага часу не маглі гуляць за нацыянальную зборную Беларусі.

Паводле правілаў Міжнароднай федэрацыі хакея, каб атрымаць права выступаць за іншую краіну, замежны грамадзянін павінен не толькі атрымаць грамадзянства, але і бесперапынна адыграць за клуб з гэтай краіны не менш як два гады (Лаланд). А калі хакеіст ужо гуляў за зборную іншай дзяржавы, то яму трэба адыграць за клуб новай краіны чатыры гады запар (Плат — уладальнік залатога медаля юніёрскага (да 18 гадоў) чэмпіянату свету ў складзе зборнай Канады ў 2003 годзе).

Паколькі Кевін Лаланд выступае за «Дынама» са жніўня 2011 года, а Джэф Плат (бесперапынна) са жніўня 2009-га, то каранцін для іх скончыўся ў жніўні 2013-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?