У Ірландыі ў пятніцу пачынаецца рэферэндум па пытанні пра скасаванне Сената — верхняй палаты парламента краіны.
Прыхільнікі ліквідацыі Сената кажуць, што верхняя палата не валодае ніякімі істотнымі паўнамоцтвамі, і яе скасаванне зэканоміць бюджэту 20 мільёнаў еўра ў год.
Праціўнікі гэтай ідэі абвінавачваюць урад у імкненні узмацніць выканаўчую ўладу.
Вынікі рэферэндуму стануць вядомыя ў суботу.
0
0
0
0
0
0