7 кастрычніка ў Гарадзенскай Абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі «Беларусь у войнах».

Ёй сталася праца Дзмітрыя Матвейчыка «Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў». У сваёй кнізе аўтар асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.

Аўтар,беларускі гісторык–архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў.

Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі. Акрамя аўтара ўдзел у прэзентацыі возьме рэдактар серыі, навуковец Мікола Плавінскі.

Падчас імпрэзы будзе праведзена віктарына з цікавымі прызамі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе вул. Замкавая, 20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?