05.10.2013 / 01:17

Ці абразіла вас слова «народзец»? Відэаапытанка ў Мінску 24

«Наш народзец пабег у абменныя пункты», – паскардзіўся Аляксандр Лукашэнка падчас «Дажынак». Ці абразліва гучыць слова «народзец» у дачыненні да беларускага народа? Што думаюць пра гэта жыхары Мінска?

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская

0
Несцераў / Адказаць
05.10.2013 / 10:46
Ужо неаднойчы заўважана, што сталыя менчукі больш адэкватныя за маладых, нарадзіўшыхся пасля 90 г. і не застаўшых у сведамым узросце перыяд пасля-рэвалюцыйнай адлігі. Гэтых называй як хочаш, такія канфармісты, што гідка. На гэтых пасіянарыяў чакае Дубавец? :)) Пакуль я вучыўся ў школе, быць за Лукашэнку было сорамна, з такіх смяяліся. А гэтых хоць бульбашом назаві, толькі ў печ не саджай.
0
padarozhny / Адказаць
05.10.2013 / 10:47
Хоць “народзец” слова і абразлівае, аднак яно мяне асабіста абразіла б, каб прагучала з вуснаў разумнага, інтэлігентнага чалавека. Я з такім чалавекам, пэўна, спрачаўся б да двубою, спрабуючы пераканаць яго, што ён схібіў, пайшоў супраць уласнага сумлення. А тут жа зусім іншая рэч. У лексіконе аўтара вышэйпамянёнае сентэнцыі спрэс сустракаем “не нада пыліць”, “быкі”, адмарозкі”, “вашывая палітыка”, “без яйцаў”, а “накланяць” дык увогуле ягонае ўлюбёнае. Які чалавек насамрэч, такая ягоная і гутарка. Як ён да народа ставіцца, так яго й называе. Для мяне гэта не навіна. Тут дарэчы ўзбягаюць на яў словы Валянціна Акудовіча: “Уласна чалавечыя якасці (сумленне, адукацыя, інтэлект) толькі замінаюць палітыку”.
0
Міколаас / Адказаць
05.10.2013 / 11:10
НН, колькі можна казаць, НУ НЯ БУДУЦЬ БЕЛАРУСЫ НА КАМЭРУ казаць свае меркаваньні, тым больш меркаваньні аб дыктатару!!! Беларусы па сваёй натуры - ПАРТЫЗАНЫ. І калі людзі да 40 яшчэ скажуць праўду, то што да тых каму 50-60-70-80 і г.д. - сам бачыў - да камэры лаялі Лукашэнку, а падчас камэры казалі: не, добры Прэзыдэнт, добры Парлямэнт, усё добра, малайчына, трэба падатак на шопінг, трэба біць апазыцыянэраў, беларуская мова непатрэбна і г.д.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру