05.10.2013 / 11:14

У Логвінава забіраюць ліцэнзію за альбом «Прэс-фота» 18

Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня. Дакумент падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, паведамляе сайт ГА «БАЖ».

Ліцэнзія адклікаецца нібыта «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні». Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013».

«Мы лічым, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэннямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму», – лаканічна каментуюць падзею ў выдавецтве.

«Хачу звярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома «Прэс-фота-2011» выдавецтва наогул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэнне таго суда называюць падставай для пазбаўлення яго ліцэнзіі, – падкрэслівае юрыст Андрэй Бастунец. – У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэння, я бачу судовы шлях вырашэння гэтай спрэчкі».

Ніколі раней не было прэцэдэнтаў, каб зачынялі выдавецтва, кніга якой была прызнана экстрэмісцкай. Зрэшты, ніколі раней таксама не прызнавалі экстрэмізмам падборку найлепшых фатаграфій года, сабраную аўтарытэтным журы.

Глядзі таксама: Чым адрозніваецца афіцыйнае фота ад «экстрэмісцкага»

0
Міколаас / Адказаць
05.10.2013 / 11:19
мэта акупацыйнага рэжыму - зьнішчыць усе нацыянальныя альбо дэмакратычныя выдавецтвы
0
человек -т / Адказаць
05.10.2013 / 12:44
логотип на half-life похож.
0
Вечерний дозор / Адказаць
05.10.2013 / 13:15
Не помог, значит, зэк со стулом.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру