05.10.2013 / 15:37

Трагедыя ў Гродне: кіроўца выпадкова пераехаў сябра, а потым забіў сябе 11

Абое працавалі на прадпрыемстве «БелТАПАЗ».

Трагедыяй скончыўся працоўны дзень 4 кастрычніка на прадпрыемстве «БелТАПАЗ» у Гродне. У канцы працоўнай змены на машынным двары знайшлі целы двух кіроўцаў прадпрыемства, паведамляе тэлеканал АНТ.

Аднаго знайшлі каля эстакады. Другога — у кабіне МАЗа. Па словах калег загінулых, абодва кіроўцы былі сябрамі. Відавочцаў гібелі аднаго з іх няма, а вось другі забіў сябе на вачах калегаў. Пры гэтым выкрыкнуў, што не даруе сабе смерці сябра і ўсадзіў нож у вобласць сэрца.

Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці: «Падчас агляду месца здарэння і апытання работнікаў прадпрыемства ўстаноўлена, што мела месца дарожна-транспартнае здарэнне, здзейсненае адным з кіроўцаў, пасля чаго ён сеў у кабіну свайго аўтамабіля МАЗ і скончыў жыццё самагубствам».

У Следчым камітэце праводзяць расследаванне ўсіх абставін здарэння. На месцы трагедыі працуюць эксперты.

Падрабязнасці трагедыі паведамляе tut.by. Загінулыя займаліся рамонтам машыны. Адзін з рабочых стаў паміж кузавам аўтамабіля і кабінай, а другі ў гэты час вырашыў зрабіць пробнае кола. Убачыўшы, што яго таварыш загінуў, мужчына проста ў кабіне нанёс сабе ўдар нажом у сэрца.

0
STATiK / Адказаць
05.10.2013 / 16:24
Ніхрэна сабе! Вось гэта Сябры!!!
0
zmicier / Адказаць
05.10.2013 / 17:23
Настоящий мужик. Печально.
0
Кнехт / Адказаць
05.10.2013 / 19:59
zmicier напiсаў(ла) 5 кастрычнiка 2013 у 17:23 Настоящий мужик. === ? А хто цяпер будзе карміць дзьве сям'і?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру