19 верасня прыкладна а 20 гадзіне вечара на вуліцы Карла Маркса ў Мінску былі затрыманыя дзве непаўналетнія актывісткі маладзёжнага крыла Партыі БНФ Кацярына Радзікульцава і Дар'я Клінава.

Дзяўчат абвінавачваюць у расклейванні налепак да маючага адбыцца 14 кастрычніка "Еўрапейскага маршу".

Затрыманых адвялі ў Мінскі гарадскі аддзел унутраных спраў па вуліцы Карла Макрса. Праз некаторы час актывістак перавезлі ў Ленінскі РУУС. У дзяўчат праверылі дакументы і правялі асабісты дагляд рэчаў. Выклікалі у аддзел міліцыі іх бацькоў для разбору.

А 12-й гадзіне ночы затрыманых адпусцілі разам з бацькамі. Быў складзены так званы "рапарт затрымання".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?