paparazzi.ru

paparazzi.ru

Прымадона расійскай эстрады Ала Пугачова і яе муж Максім Галкін сталі бацькамі двайнятак — хлопчыка і дзяўчынкі, якія з'явіліся на свет 18 верасня ад сурагатнай маці.

Пра гэта распавяла РІА «Новости» дырэктарка спявачкі Алена Чупракова.

«Нарадзіліся двое дзетак — дзяўчынка і хлопчык. Я не ведаю дэталяў, але была сурагатная маці. Двайняткі нарадзіліся 18 верасня. Дзяўчынку назвалі Лізай, а хлопчыка — … Гары», - распавяла Чупракова.

Пугачова і Галкін пабраліся шлюбам 23 снежня 2011 г., а з 2005 года яны жылі ў грамадзянскім шлюбе. Аднак Пугачова прызналася, што сустракацца яны пачалі з 2001 года.

РІА «Новості» дадаюць, што дачка Пугачовай Крысціна Арбакайце ўжо пазнаёмілася з брацікам і сястрычкай. Сёння ў доме Алы і Максіма адбылася ўрачыстасць з нагоды нараджэння малых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?