Рассельгаснагляд зноў «выявіў» нядобраякасную беларускую малочную і мясную прадукцыю, паведамляецца на сайце ведамства.

Пры лабараторных даследаваннях у рэжыме маніторынгу харчовай прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі і мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, рактапамін.

Пры гэтым ведамства не паведамляе, у якой прадукцыі і якіх прадпрыемстваў выяўлены парушэнні.

«Прынята рашэнне папярэдзіць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых парушэннях для прыняцця неабходных мер па іх ліквідацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Рассельгаснагляд не раз «выяўляў» неякасныя малдаўскія віны, грузінскую мінералку і ўкраінскія цукеркі ў моманты абвастрэння двухбаковых адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?