Джэймс Ротман, Рэндзі Шэкман і Томас Зюдаў, фота vista.no, pnas.org, vanderbilt.edu
У Стакгольме абвясцілі імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне.
Сёлета ўзнагарода за «даследаванне механізмаў, якія рэгулююць везікулярны транспарт», дасталася Джэймсу Ротману, Рэндзі Шэкману і Томасу Зюдаву. Везікулярны транспарт дазваляе клеткам абменьвацца сігналамі адзін з адным, паведамляе lenta.ru
У аўторак і сераду назавуць уладальнікаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі і хіміі.
Магчыма, у чацвер стане вядома імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, у пятніцу назавуць лаўрэата прэміі міру.