10 кастрычніка а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё дакументальна-мастацкай выстаўкі «Душы маёй тварэнні…», створанай да 85-годдзя з дня нараджэння Янкі Раманоўскага.

Янка Раманоўскі адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай графічнай школы. Мастак быў адным з першых, хто пачаў працаваць у тэхніцы афорта. Літаграфіі Раманоўскага «А хто там ідзе?», «Янка Купала ў Пецярбургу», «Дума аб радзіме» сёння прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Сын малодшай сястры Янкі Купалы Леакадзіі Дамінікаўны Раманоўскай мастак Янка Раманоўскі невыпадкова звяртаецца ў сваёй творчасці да купалаўскай тэматыкі. Па словах мастака, Янка Купала быў для яго першым крытыкам ды дарадчыкам, і так да апошняга развітання ў 1941 годзе.

Мастацкая частка выстаўкі «Душы маёй тварэнні…» прадстаўляе графічныя і жывапісныя творы мастака з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, сярод якіх партрэты Янкі Купалы і сваякоў творцы, дзеячаў культуры Беларусі, ілюстрацыі да твораў Песняра. Дакументальная частка экспазіцыі праз фотаздымкі і асабістыя рэчы мастака пазнаёміць наведвальнікаў з асяроддзем Янкі Раманоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?