У Клімавічах у сваім доме быў знойдзены павешаным сяржант міліцыі 1989 года нараджэння.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама пацвердзілі факт суіцыду, зазначыўшы, што здарэнне мела месца ў суботу, 5 кастрычніка. Там таксама паведамілі, што праверку праводзіць Следчы камітэт.

«Праверку па гэтым факце праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта і галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС», — сказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. Паводле яе слоў, інфармацыя пра суіцыд паступіла ў мясцовы РАУС прыблізна ў 16.00 5 кастрычніка ад сваякоў міліцыянера, якія знайшлі яго павешаным. Сяржант знаходзіўся ў асноўным адпачынку.

Як паведаміў адзін з жыхароў Клімавіч, хутчэй за ўсё, прычынай самазабойства сяржанта міліцыі былі праблемы на бытавой глебе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?