07.10.2013 / 16:09

На заходняй мяжы загінуў афіцэр. Памежны камітэт: Гэта не на вучэннях «Захад-2013» 3

Падчас аховы дзяржаўнай мяжы афіцэр Гродзенскай пагранічнай групы 1985 года нараджэння атрымаў траўму, ад якой пазней памёр.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго інфармацыі, 23 верасня капітан выпадкова атрымаў траўму, выконваючы задачу па ахове мяжы ў адным з відаў нарадаў.

Прычым гэта пашкоджанне не лічылася праблемным. Аднак затым стан здароўя вайскоўца пагоршыўся, і 2 кастрычніка ён раптоўна памёр.

Афіцэр пахаваны 4 кастрычніка.

Як асобна падкрэсліў Цілшчанка, гэты выпадак не мае ніякага дачынення да сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2013», што праводзіліся ў канцы верасня на тэрыторыі Беларусі.

«Траўма была атрымана памежнікам падчас выканання службовых задач па ахове дзяржаўнай мяжы», — сказаў ён.

 Еўрарадыё называе імя афіцэра — Андрэй Навіцкі. Журналісты звязаліся з дзяўчынай загінулага.

«Няшчасны выпадак здарыўся 23 верасня. Гэта нам так кажуць. Што там здарылася, ніхто нічога не паведаміў. Толькі казалі: «Вядзецца следства, вядзецца следства»,

— скрозь слёзы паведаміла Наталля — дзяўчына Андрэя Навіцкага.

Спачатку нам сказалі, што жыццю майго любімага чалавека нічога не пагражае… Але праз дзевяць дзён, 2 кастрычніка, ён памёр у рэанімацыі.

Нас туды да яго ні разу не пусцілі, ні разу. Ён быў капітанам, яго служба была сакрэтнай, пра яе ён амаль нічога ніколі не казаў. Мы прасілі, каб яго адправілі ў Мінск. Спадзяваліся, што лячэнне там трошкі іншае. Але нам адказалі, што ён нетранспартабельны».

0
Valkyrja / Адказаць
08.10.2013 / 01:35
Ён быў капітанам, яго служба была сакрэтнай, пра яе ён амаль нічога ніколі не казаў... нам адказалі, што ён нетранспартабельны... --- Прашу пракаментаваць абазнанага ў вайсковых справах "рядового" (з http://nn.by/?c=ar&i=116130)... і не расчароўвайце нас!.. і не кажыце, што смерць чалавека - сакрэтная інфармацыя для сваякоў!
0
рядовой / Адказаць
09.10.2013 / 00:40
Валькирия, могу только разочаровать Вас. Прошло уже 11 лет, а я до сих пор не знаю причину смерти моего сына лейтенанта пограничника и не узнаю никогда. Ага, следствие там аж зашкаливает.
0
Valkyrja / Адказаць
10.10.2013 / 03:20
для рядовой напiсаў(ла) 9 кастрычнiка 2013 у 0:40 ... я до сих пор не знаю причину смерти моего сына лейтенанта пограничника... --- Шчыра спачуваю! Вось таму я за адкрытасць інфармацыі і кантроль грамадства ў вайсковых пытаннях. Паверце, кантроль з боку грамадзянскіх інстытутаў пойдзе на карысць і афіцэрам, і салдатам, і баяздольнасці арміі. Я - не наіўняк і разумею, што армія можа мець пэўную закрытую інфармацыю, аднак гэта не павінна быць датычным чалавечага жыцця... Я не думаю, што вайскоўцы добра накормленыя і годна апранутыя меньш здольны да цяжкасцяў службы... больш за тое, магчыма сучасныя прылады выратуюць камусьці жыццё, як падушкі бяспекі ратуюць жыццё кіроўцы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру