На YouTube з'явіўся ролік, на якім бачна, як падчас эстафеты на Раушскай набярэжнай патух агонь у Алімпійскім факеле.

Эстафету на час прыйшлося спыніць. На відэа, якое выклалі ў інтэрнэце відавочцы, бачна, што да факеланосцаў падбеглі людзі з суправаджэння эстафеты. Яны, мяркуючы па ўсім, замянілі адзін факел на іншы, ужо з агнём.

Нагадаем, напярэдадні, калі Алімпійскі агонь быў дастаўлены ў Маскву з Грэцыі, ён патух падчас цырымоніі на Краснай плошчы. Тады «вярнуць» агонь дапамог супрацоўнік ФСА — з дапамогай запальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?