Па інфармацыі КДБ, супрацоўнік аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Мінскай рэгіянальнай мытні атрымаў 7000 еўра ад расіяніна за рашэнне пытання па паскарэнні праверак, звязаных з афармленнем увезеных у Мытны саюз грузавікоў, якія належаць беларускім камерцыйным структурам.

Затрыманы знаходзіцца пад вартай. Расследаваннем займаецца КДБ.

Таксама затрымалі двух беларусаў, якія падбухторвалі расіяніна да дачы хабару ў 10000 еўра за спрыяльнае вырашэнне пытання з улагоджваннем мытных працэдур з увезенымі грузавікамі. Матэрыялы гэтай справы перададзены ў Следчы камітэт Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?