07.10.2013 / 18:01

Ксёндз Лазар: Чакаю вызвалення, бо ні ў чым не вінаваты 4

Сваякі ксяндза Уладзіслава Лазара атрымалі ад яго першы ліст.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар, якога арыштавалі 4 месяцы таму, абвінаваціўшы ў пасобніцтве шпіянажу, не прызнае сябе вінаватым. Гэта вынікае з ліста, які атрымала сястра вязня Яніна Лазар:

«Напісаў, што ні ў чым не вінаваты і чакае вызвалення», — паведаміла спадарыня Яніна. Паводле яе, расследаванне справы працягваецца, але ніякія падрабязнасці ёй невядомыя, бо нават адвакат не паведамляе амаль нічога.

Сястра Уладзіслава Лазара працягвае непакоіцца пра здароўе брата, які некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю. «У лісце ён гэту тэму абмінае», — кажа Яніна Лазар.

Ксёндз з Барысава Уладзіслаў Лазар быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ у канцы мая і змешчаны ў ізалятар КДБ.

Толькі праз 3 месяцы з КДБ паведамілі кіраўніцтву беларускай каталіцкай царквы, што айца Уладзіслава абвінавацілі ў перадачы грошай чалавеку, які падазраецца ў шпіянажы супраць Беларусі. Ад сваякоў ксяндза Лазара вядома, што ў жніўні расследаванне яго справы было працягнутае, але на які тэрмін, звестак няма.

0
Алёна / Адказаць
07.10.2013 / 19:27
Няхай Гасподзь Бог дапаможа вызваленню. Молімся за Вас айцец Уладзіслаў.
0
Valkyrja / Адказаць
08.10.2013 / 03:45
Вельмі шкада чалавека! ЧК не спыняе "працу"...
0
Тургенеў з-пад Барысава / Адказаць
08.10.2013 / 08:53
Мы ўсе ў гэтым ніколькі не сумнявалісь! Трымайцесь, ойча! Пан Бог, Вострабрамская Божая Маці і мы з вамі побач! Чакаем сустрэчы з Вамі...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру