1 кастрычніка Папа Францішак прызначыў капеланам Яго Святасці ксяндза Філіпа Чампанэлі, сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.
lanuovaregaldi.it
Мансеньёр Чампанэлі нарадзіўся ў Навары (Італія) 30 ліпеня 1978 г.
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 21 чэрвеня 2003 г. і быў прызначаны ў Наварскую дыяцэзію. У 2009 годзе абараніў дактарат з тэалагічнай дагматыкі ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2006–2009 гадах вучыўся ў Папскай дыпламатычнай акадэміі.
Мансеньёр Чампанэлі з’яўляецца аўтарам кнігі «Hominem reducere ad Deum: Хрыстус Збаўца паводле святога Банавэнтуры».
Сваю дыпламатычную службу ў Апостальскай Сталіцы распачаў 1 ліпеня 2009 г., працаваў у ватыканскім прадстаўніцтве ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане да верасня 2012 года.
Год працаваў у Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.