07.10.2013 / 21:11

У Мінску маршрутны аўтобус урэзаўся ў слуп: 15 пацярпелых  4

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

Сур'ёзнае ДТЗ з пацярпелымі здарылася вечарам 7 кастрычніка (каля 17:40) у Мінску. 

На праспекце Дзяржынскага паміж скрыжаваннямі з праспектам Любімава і вуліцай Касманаўтаў 39-гадовы вадзіцель пасажырскага аўтобуса МАЗ, які накіроўваўся па маршруце №96, на хуткасці наехаў на асвятляльную мачту. 

Усе абставіны здарэння высвятляюцца, і поўнай інфармацыі пакуль няма. Пазней было ўдакладнена, што ў медустановы машынамі хуткай дапамогі было дастаўлена 15 чалавек.

«Іх павезлі на абследаванне ў бальніцы, пасля чаго будзе зразумела, колькі будзе шпіталізавана, а колькі адпушчана дамоў», — патлумачылі ў ДАІ. 

Прычына, з-за якой вадзіцель не справіўся з кіраваннем, пакуль не ўстаноўлена. Усё стане вядома па выніках экспертыз.

0
Yura / Адказаць
07.10.2013 / 22:08
На праспекце Дзяржынскага паміж скрыжаваннямі з праспектам Любімава і вуліцай Касманаўтаў --- Няма такога скрыжавання.
0
2Yura / Адказаць
07.10.2013 / 23:07
А вот кіроўца думаў што ёсць
0
Dzianis / Адказаць
08.10.2013 / 00:25
Yura, напісана ж ПАМІЖ, а не НА
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру