08.10.2013 / 12:57

Лукашэнка зноў ладзіць прэс-канферэнцыю для расійскіх СМІ 6

Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка (пятніца) правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх СМІ. Яна адбудзецца ў межах чарговага прэс-тура прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ ў Беларусь.

Як паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага прэс-цэнтра Аляксей Цыбулька, у прэс-туры, які праходзіць з 7 па 11 кастрычніка, прымаюць удзел больш за 80 журналістаў, якія прадстаўляюць СМІ з 45 рэгіёнаў Расіі. У рамках паездкі журналісты наведаюць Гродзенскую вобласць і Мінск.

Цяпер яны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці.

0
Крывіч / Адказаць
08.10.2013 / 14:03
" Лукашэнка зноў ладзіць прэс-канферэнцыю для расійскіх СМІ" Правільна! І Задорнаў, і Петрасян і іншыя робяць сваё выступы! Чаму і гэтаму ....... не палепшыць сваё мат. становішча?
0
... навина? / Адказаць
08.10.2013 / 16:32
Зноў будуць самагон ведрамі жраць ...
0
Кнехт / Адказаць
08.10.2013 / 19:53
ЎРАГІ ЎНУТРЫ Раней хваліўся: о-го-го! І чыстыя у нас дарогі. Ды скончылась лахва яго. Але яшчэ трымае рогі. - Урагі ўнутры! Яны багаты. Ўсё адабраць, а іх - за краты!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру