Беларуская група кампаній «Алютэх», падкантрольная мільянеру Аляксею Жукаву, набыла нямецкую кампанію Günther-Tore - вытворцы секцыйных і рулонных варот.

Дамова была падпісаная 30 верасня.

Кампанія Günther-Tore прысутнічае на заходнееўрапейскім рынку больш за 40 гадоў. Яна вядомая як вытворца прамысловых варот для вялікіх і вельмі вялікіх праёмаў.

У 1972 годзе кампанія была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як вытворца самых вялікіх рулонных варот у свеце - плошчай 700 м2.

Як адзначаюць у «Алютэху», набыццё галаўнога завода кампаніі Günther-Tore каля Франкфурта-на-Майне дазволіць холдынгу стварыць дадатковы рэзерв вытворчых магутнасцяў.

 «Алютэх» таксама набыў кантроль над збытавай сеткай Günther-Tore, якая ўключае ў сябе кампаніі ў Францыі, Германіі, Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?