Урад Сербіі рэалізуе шэраг мер для прадухілення пагрозы банкруцтва.
Рэжым жорсткай эканоміі прадугледжвае зніжэнне на чвэрць заробкаў дзяржслужачых, павелічэнне падаткаў і адмову ад прадастаўлення субсідый стратным кампаніям.
Міністр фінансаў Лазар Крсціч заявіў, што без правядзення жорсткіх мер праз два гады Сербія можа апынуцца без сродкаў.
Ён адзначыў, што рэформы ў эканоміцы трэба было пачынаць яшчэ 10 гадоў таму.
У Сербіі назіраецца глыбокая рэцэсія. Беспрацоўнымі лічацца каля 25% працаздольнага насельніцтва