«Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць… Вось праект «Вялікая сям’я» мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. . За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем.
А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем», — расказаў Лукашэнка падчас наведвання завода «БелАЗ» у Жодзіна.
Кіраўнік краіны таксама паведаміў, што акрамя грошай маладыя шматдзетныя сем’і будуць атрымліваць жыллё.
«Грошы мы знойдзем. Аўтамабілі не знойдзем — набудзем. Гэта ўсё ерунда. Але калі ў нас не будзе дастаткова насельніцтва — тады няма чаго гаварыць пра незалежнасць», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Пра грошы і 10 тыс. даляраў на адзнацы 01.50