08.10.2013 / 19:44

Махляры-замежнікі прадстаўляліся студэнтамі і ашуквалі ў Мінску пенсіянераў 5

Супрацоўнікі мінскай міліцыі затрымалі двух іншаземцаў, якія падазраюцца ва ўчыненні серыі махлярстваў у дачыненні да пенсіянераў. 

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у другой палове верасня ў сталіцы было ўчынена пяць аднатыпных махлярстваў. Іх ахвярамі сталі выключна пажылыя людзі, якія свае зберажэнні захоўвалі на рахунках у банках. Агульная сума ўрону склала амаль 600 млн. рублёў. 

Злачынцы называліся замежнымі студэнтамі-медыкамі, напрыклад, з Ірана або Таджыкістана. Яны знаёміліся з пенсіянерамі.

Далей расказвалася душашчыпальная гісторыя аб тым, што тэрмінова неабходна аплаціць навучанне, патрэбную суму перавядуць з-за мяжы, вось толькі ім — іншаземцам — нельга на сябе адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі. Вось для гэтага і патрэбна дапамога беларусаў (канешне, тых, хто мае ўласны банкаўскі рахунак). За аказанне такой паслугі абяцалася ўзнагароджанне да 500 долараў. 

Далей, каб пазбегнуць непаразуменні пры пераводзе, гаспадарам рахунку прапаноўвалася зняць уласныя зберажэнні для таго, каб пакінуць рахунак пустым.

Прычым абсалютна ненадоўга. Грошы на аплату вучобы павінны паступіць літаральна на працягу гадзіны. Для зручнасці гэты час можна перачакаць у машыне «студэнтаў» за вуглом. 

Далей аферысты імкнуліся да таго, каб сума беларуса пад нейкай маркай была перададзена ім у рукі.

Часам гэта адбывалася яшчэ пры падыходзе да аўто, часам непасрэдна ў салоне. Пры гэтым у якасці гаранта фінансавай забяспечанасці ахвярам дэманстраваўся важкі пачак доларавых купюр (на праверку ён аказаўся «лялькай»). Калі ж грошы аказваліся ў руках злачынцаў, тыя адцягвалі ўвагу сваіх ахвяр і паспяхова рэціраваліся. 

Пры гэтым «студэнты» настолькі ўваходзілі ў давер да пажылых людзей, што тыя не маглі паверыць, што такія добразычлівыя хлопцы могуць ашукаць. Проста адбылося нейкае непаразуменне. 

Падазраваныя былі затрыманы ў здымным катэджы пад Мінскам 3 кастрычніка пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС «Алмаз». Затрыманымі аказаліся 36-гадовы і 27-гадовы грамадзяне адной з сумежных дзяржаў. У іх канфіскавана частка выкрадзеных грошай, вялікая партыя дарагой аргтэхнікі, а таксама дакументы аб ажыццёўленых пераводах буйных сум на радзіму. Сваіх крыўдзіцеляў у затрыманых апазналі і ашуканыя пенсіянеры. 

У дачыненні да падазроных у махлярствах распачаты крымінальныя справы, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

0
Брытанскі вучоны / Адказаць
08.10.2013 / 22:12
600/5=120 млн. белак. Гэта ў сярэднім на рахунку кожнага з абрабаваных пенсіянераў. Адкуль у пенсіянераў, хоць і "сталічных", такія грошы?
0
Сямён / Адказаць
09.10.2013 / 05:11
як казаў адзін персанаж савецкага кіно: "В тюрьму козлов вонючих, вшей кормить."
0
сама пенсионерка / Адказаць
09.10.2013 / 07:17
"бедные", жадные и при этом глупые пенсионеры.... стоит !
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру