10.10.2013 / 17:02

Дзяржава будзе плаціць маладым бацькам больш за $2 мільярды штогод? 24

Ратаваць дэмаграфію трэба, але свабодных грошай у бюджэце няма.

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра дэмаграфічны праект «Вялікая сям'я»: «Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць… Вось праект «Вялікая сям’я» мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем».

Якія фінансавыя выдаткі стаяць за такімі прапановамі? 

Згодна з падлікамі Белстата, летась у краіне нарадзіліся жывымі 115 893 дзяцей - гэта максімальная лічба за апошняе дзесяцігоддзе.

Калі пралічыць дзяржаўную дапамогу, названую Лукашэнкам, за год атрымліваецца больш за $2 мільярды. І гэта калі не даваць дадатковыя грошы за пятае-шостае дзіця.

$2 мільярды - гэта столькі, колькі сёлета было выдзелена на адукацыю, ахову здароўя, культуру і спорт разам узятыя. Гэта каля 15% ад усіх выдаткаў дзяржавы.

Такіх свабодных сродкаў у рэспубліканскім бюджэце, відавочна, няма.

Зрэшты, можна пайсці іншымі шляхамі: напрыклад, выдаваць грошы роўнымі «порцыямі» да паўнагоддзя дзіця. Гэта дазволіць адцягнуць інфляцыйны эфект ад сродкаў, якія фактычна прапануецца ўкінуць на спажывецкі рынак. 

Чарга дзяцей Колькасць народжаных у 2012 «Тарыф» Выдаткі
першае 58 661 $10 тысяч $587 мільёнаў
другое 42 979 $20 тысяч $860 мільёнаў
трэцяе 10 644 $40 тысяч $426 мільёнаў
чацвёртае і наступныя 3 609 $50 тысяч (?) $180 мільёнаў
УСЯГО 115 983 $2,052 мільярда

Ягор Марціновіч

0
Сяргей / Адказаць
08.10.2013 / 20:00
Вы, мамкі, пладзіце нішчату дзеля эфемернай фінансавай дапамогі...
0
Счетовод из Шклова / Адказаць
08.10.2013 / 20:03
Падлік сваечасовы і дакладны! Дзякуй аўтару! Зараз і без акуляраў бачна, як Лукако ў чарговы раз трызне, трызне, трызне, каб спадабацца народцу-уродцу, якога ён ненавідзіць.
0
Юлій Каралёў / Адказаць
08.10.2013 / 20:22
Калі ўжо хто патлумачыць АГЛу, што вылезці з дэмаграфічнай ямы немагчыма ні за якія сродкі. Гэта сусьветны вопыт - ніводнай краіне гэтага не ўдавалася. Ніводнай! Калі плаціць за нараджэнне дзяцей, то розніца будзе толькі ў тым, што зараз народзяць крыху больш, а потым - крыху менш. Дэпапуляцыя Беларусі цягам 40-50 гадоў да 8-7,5 мільёнаў непазбежная. Так, насельніцтва старэе, але рашэнне тут толькі адно - ўдасканаленне пенсійнай сістэмы (і падвышэнне пенсійнага ўзросту) і лепшая ахова здароўя - каб людзі як мага даўжэй заставаліся працаздольнымі. Усебаковая падтрымка бацькоўства - так, але ніяк не стымуляванне нараджальнасці.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру