10.10.2013 / 08:00

Хрысціянства для «чайнікаў». Ісус Хрыстос: Уваскрасенне 23

Тры абзацы ад уніяцкага святара.

Той факт, што мы ўласнымі намаганнямі не можам асягнуць Бога, пацвярджаецца нашым уласным вопытам. На ўласным вопыце мы пераконваемся, што паміж намі і Ім існуе разрыў. Уласна ён і перашкаджае нам змяніць нават саміх сябе ў лепшы бок.

Гэтым разрывам ёсць грэх. Навука Царквы і Біблія гавораць, што «ўсе зграшылі і пазбаўленыя славы Божай» (Рым. 3:23). Але Госпад уцелавіўся ўласна для таго, каб пераадолець яго. Ісус Хрыстос перамог грэх, калі памёр за кожнага чалавека на Крыжы і ўваскрос.

Сутнасць місіі Ісуса Хрыста, сутнасць хрысціянскай веры можна апісаць адным сказам: «Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае» (Ян. 3:16). Dixi.

Айцец Андрэй Буйніч, Ліда

0
Зміцер / Адказаць
10.10.2013 / 09:03
калі апошні абзац лагічны і зразумелы, то папярэнія два блытаніна і недарэчнасць Да рэд.: было б нядрэнна зрабіць, каб пры памылковым уводзе лікаў, не трэба было зноў уводзіць каментар
0
Кнехт / Адказаць
10.10.2013 / 09:13
Уваскрасенне Хрыста - самае слабае месца хрысціянства, на мой погляд. Гэта нагадвае аб'яўленне вынікаў выбараў прэзідэнта ў РБ - толькі Ярмошына і бачыла, нібыта, тыя лічбы і нам паведаміла, што так, насамрэч, і было. А мы павінны верыць. Пастулат веры, аднак. Праўда, Стась?
0
студэнт / Адказаць
10.10.2013 / 10:24
Бога няма
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру