На фота: галасуюць Ільхам і Мехрыбан Аліевы. Фота Сяргея Зініна.
На фота: галасуюць Ільхам і Мехрыбан Аліевы. Фота Сяргея Зініна.
На фота: галасуюць Ільхам і Мехрыбан Аліевы. Фота Сяргея Зініна.
На фота: галасуюць Ільхам і Мехрыбан Аліевы. Фота Сяргея Зініна.
На фота: галасуюць Ільхам і Мехрыбан Аліевы. Фота Сяргея Зініна.
На фота: галасуюць Ільхам і Мехрыбан Аліевы. Фота Сяргея Зініна.
Прэзідэнт Ільхам Аліеў галасаваў на адным з участкаў Сабаільскай выбарчай акругі, створанай у школе, дзе ён раней сам вучыўся. Яго суправаджала прыгажуня-жонка Мехрыбан Аліева.
Апранутая яна была з іголачкі, на высокіх абцасах, у кароткай, вышэй кален, сукенцы.
Галасаванне пачалося ў Азербайджане а 08:00 паводле мясцовага часу (06:00 паводле Мінска), яно завершыцца а 17-й паводле мінскага часу.
На сёлетніх выбарах Ільхам Аліеў балатуецца на чарговы, трэці па ліку тэрмін. Такую магчымасць яму даюць папраўкі ў канстытуцыю.
Апроч Аліева ў выбарах, як і ў Беларусі ў 2010 г., удзельнічаюць дзевяць кандыдатаў, у тым ліку прадстаўнік апазіцыйнага альянсу Нацыянальная рада дэмакратычных сіл гісторык Джаміль Гасанлы.
Кандыдат будзе лічыцца пераможцам у першым жа туры, калі набярэ больш за 50% галасоў.
Ільхам Аліеў кіруе краінай з 2003 года. На гэтай пасадзе ён змяніў свайго бацьку Гейдара. Першыя выбары з ягоным удзелам скончыліся пратэстамі на вуліцах Баку і жорсткім разгонам мітынгу.
Апошнія выбары адбыліся ў 2008 годзе. Тады апазіцыя байкатавала выбары, а Ільхам Аліеў, паводле афіцыйных звестак, атрымаў каля 89% галасоў.
Апазіцыя вылучала кандыдатам кінасцэнарыста Ібрагімбекава, аднак яго не зарэгістравалі, бо ён мае двайное — расійскае і азербайджанскае — грамадзянства. Тады на замену яму апазіцыя вылучыла сціплага інтэлектуала Гасанлы.
Гасанлы заслужыў вядомасць сваімі працамі пра часы Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, сучасніцы БНР.
Ён не надта харызматычны, а да таго ж — інвалід 3-й групы па зроку, праз наступствы цукроўкі. Апазіцыя зрабіла стаўку на яго, бо гэта нейтральны і сумленны чалавек, у спадзяванні, што менавіта такая постаць найлепш кантрастуе з султанскім стылем кіравання Аліевых.
Палітычны лад Азербайджана аўтарытарны. У краіне існуе легальная апазіцыя, аднак яе магчымасці крайне абмежаваны. Асноўныя СМІ кантралюе рэжым. Дзяржава фактычна прыватызаваная групоўкай і сям'ёй Аліева.
Пры гэтым, аднак, краіна падпісала дакументы Рады Еўропы і падпарадкоўваецца рашэнням Еўрапейскага суда па правах чалавека.