Rp.pl

Rp.pl

Прэзентацыя кнігі ў Варшаве прызначаная на 23 кастрычніка, але ўжо з'явілася першая рэцэнзія ў штодзённай газеце «Rzeczpospolita» пад загалоўкам «Тэатр Лукашэнкі».

Аўтар рэцэнзіі піша, што кніга нечым нагадвае папулярны фільм «Мільянер з трушчоб»: «У 1994 годзе звычайны вясковы настаўнік Аляксандр Лукашэнка замест мільёна выйграў усю краіну ў цэнтры Еўропы. З тых часоў сьвет стаў асацыяваць Беларусь з імём аднаго чалавека, які гуляе галоўную ролю ў самастойна створаным тэатры».

Андрэй Пачобут — журналіст польскай «Газэты Выборчай». У 2011-м годзе суд прызнаў яго вінаватым у «паклёпе на прэзідэнта». Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Яшчэ адну крымінальную справу, пра паўторны паклёпе на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 года. У сакавіку 2013 года справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях журналіста складу злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?