«Вялікі дзякуй усім за дапамогу! Грошы знайшлі. Рахункі можна закрываць. Калі дзяцей прывязуць – мы паведамім»,
напісала ў сацыяльных сетках мама Аляксея Ілюшына.
Аляксей і Кацярына загінулі ў аварыі ў Пакістане 29 верасня. Яны кіраваліся ў Індыю, калі здарылася трагедыя.
Каб прывезці ўрны з прахам беларусаў на радзіму, патрабуецца больш за 3000 даляраў. Для гэтай мэты былі створаны дабрачынныя рахункі.