Мінэнерга РФ не плануе пераглядаць аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам у чацвёртым квартале гэтага года. Пра гэта заявіў кіраўнік міністэрства Аляксандр Новак 9 кастрычніка ў Маскве на прэс-канферэнцыі ў РІА Новости.

«Пакуль пераглядаць не плануем», — цытуе Новака агенцтва. Ён нагадаў, што ў чацвёртым квартале плануецца паставіць у Беларусь па трубаправодах 3,1 мільёна тон нафты.

Новак зазначыў, што за тры кварталы 2013 года ў Беларусь пастаўлена па трубаправодах каля 16-16,5 мільёна тон нафты.

Наконт планаў на наступны год міністр сказаў, што ўзгадненне графіка паставак нафты з беларускім бокам будзе праходзіць да 15 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?