Сёння адбудзецца не толькі прысуджэнне нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Сёння ў Страсбуры будзе абраны лаўрэат прэміі Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У шорт-ліст трапілі беларускія палітвязні асуджаны на 4,5 года праваабаронца Алесь Бяляцкі; асуджаны на 4 гады зняволення за пярэдадзень Плошчы маладафронтавец Эдуард Лобаў і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, які адбывае 6 гадоў зняволення.

У шорт-лісце таксама былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай.

Пад намінацыяй беларусаў паставілі подпісы 40 еўрапарламентарыяў.

Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна надаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі. У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0