Плануецца, што прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расійскіх рэгіянальных СМІ пачнецца 11 кастрычніка ў 11 гадзін.
Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе арганізаваная на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя тэлевізійнай версіі прэс-канферэнцыі — у вячэрнім эфіры тэлеканалаў «Беларусь-1», АНТ і СТВ.
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі завяршае прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі, асноўная частка якога сёлета прайшла ў Гродзенскай вобласці.
У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел больш як 90 чалавек.