У Беларусі да 2010 года будзе функцыянаваць 10 міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў час рабочай паездкі па Мінскай вобласці.

Ва ўрадзе прынята праграма па пераходу на будаўніцтва міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва для малых і сярэдніх гарадоў. "Сёння важна прасачыць канвеер ад лесу да станцый, аб'яднаць інтарэсы трох суб'ектаў бізнесу: леснікоў, транспартнікаў і энергетыкаў", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Прэм'ер-міністр Беларусі сёння наведаў у Вілейцы міні-ЦЭЦ, дзе азнаёміўся з арганізацыяй нарыхтоўкі, тэхналогіяй вытворчасці, транспарціроўкай і захоўваннем паліўных шчэпак для такіх міні-ЦЭЦ.

Як адзначыў Сяргей Сідорскі, у Беларусі ўжо рэалізуецца тры праекты па стварэнню міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва (у Асіповічах, Пружанах і Вілейцы). На цеплаэлектрацэнтралях адпаведна ўстаноўлена расійскае, сумесна расійска-літоўскае, а таксама шведскае абсталяванне. На думку прэм'ер-міністра, такі падыход абумоўлены неабходнасцю вызначыць найбольш эфектыўны праект, з тым, каб у перспектыве павялічыць колькасць гэтых міні-ЦЭЦ.

"Такія станцыі для нашай краіны з'яўляюцца перспектыўнымі, паколькі даюць магчымасць пазбегнуць залежнасці ад газу", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?