10.10.2013 / 15:14

Відэакамера назірання зафіксавала смешную спробу абрабавання салона лічбавай тэхнікі ў Слуцку 14

У аўторак, 8 кастрычніка, многія случчакі заўважылі разбітыя шкляныя дзверы ў салоне «Лічба», які размешчаны па вуліцы Леніна, 157.

Налёт адбыўся ў ноч на 8 кастрычніка каля гадзіны ночы, усё дзеянне ў рабаўніка заняло каля 2-х хвілін, што відно на відэа з камер назірання. 

Рабаўнік пры выхадзе з салона выпусціў дакументы, па якіх яго хутка знайшлі супрацоўнікі РАУС. Іх выклікаў жыхар дома, у якім знаходзіцца салон. Грамадзянін прачнуўся ад моцнага шуму. Рабаўнік быў затрыманы па гарачых слядах і цяпер знаходзіцца пад вартай.

0
Ігар / Адказаць
10.10.2013 / 15:23
Нешта я не бачу дзе ён што згубіў...
0
мясцовы2 / Адказаць
10.10.2013 / 15:31
Паважаная рэдакцыя, там ёсць яшчэ адно відэа, больш цікавае: https://www.youtube.com/watch?v=gZQfnftB03E
0
R / Адказаць
10.10.2013 / 16:02
Больш паламаў, чым скраў.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру