Еўракамісія ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) ініцыюе працэдуру парушэння супраць Расіі, паведамляе euobserver.com.

Працэдура звязана з абмежаваннямі імпарту ў Расіі на тавары з ЕС. Паводле падлікаў, магчымыя страты склалі каля 10 млрд еўра.

Камісія нядаўна паведаміла таксама, што будуць прад'яўленыя і абвінавачванні расійскаму гіганту «Газпрому» ў сувязі з цэнавай палітыкай у Еўропе.

Дэлегацыя Еўракамісіі ў пятніцу ў Маскве будзе высвятляць, чаму Расія абвясціла блакаду літоўскіх малочных прадуктаў. Па словах адказнага за падаткі еўракамісара Альгірдаса Шэметы, калі аргументы не пераканаюць, то ЕК распачне адпаведныя дзеянні.

«Іншы момант: з малочнымі прадуктамі - дэлегацыя Камісіі адбывае заўтра — адказны за гэтую вобласць Дырэктарат па пытаннях аховы здароўя і мой калега Тоніа Борг. Дэлегацыя Камісіі заўтра адправіцца ў Маскву размаўляць па гэтых пытаннях і высвятляць прычыны, чаму так адбываецца. Без сумневу, калі гэтыя прычыны будуць недастаткова матываваныя, сама Камісія таксама гатова распачаць адпаведныя дзеянні», — сказаў Шэмета ў чацвер журналістам у Вільні пасля сустрэчы з прэм'ерам Альгірдасам Буткявічусам.

Паводле яго слоў, дэлегацыя сустрэнецца і з кіраўніком Рассельгаснагляду Генадзем Анішчанкам.

«ЕК выразна сказала, што ўнутры Еўрасаюза (ЕС) мы не бачым праблем з якасцю літоўскіх малочных прадуктаў, таму нам часам незразумелыя пэўныя прэтэнзіі да такіх прадуктаў», — сказаў Шэмета.

Дырэктар Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службыЛітвы Ёнас Мілюссказалў BNS, што ў складзе дэлегацыі будзе намеснік кіраўніка Дырэктарата па пытаннях аховы здароўя і абароны спажыўцоў ЕК Ладзіслаў Міко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?