Беларусь чакае рашэння Расіі аб прадастаўленні стабілізацыйнага крэдыту. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў час рабочай паездкі па Мінскай вобласці.

Ён нагадаў, што папярэдняя дамоўленасць аб прадастаўленні такога крэдыту была дасягнута паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расіі.

Урад Беларусі зрабіў усё, каб у гэтым годзе адпрацаваць пакет дакументаў, падкрэсліў прэм'ер. Міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі ўзгаднілі ўсе неабходныя дакументы. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ва ўрадзе Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, эксперты дзвюх краін сваю работу выканалі. "Я лічу, што дасягнутыя паміж двума прэзідэнтамі дамоўленасці павінны спрацаваць", - рэзюмаваў Сяргей Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?