21.09.2007 / 10:24

Салана: Без вызваленьня палітвязьняў ня можа быць супрацы ў энэргетыцы 2

Палітычная сытуацыя ў Беларусі не дае ЭС магчымасьці разьвіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва, заявіў шэф замежнай палітыкі ЭС Хаўер Салана ў Кіеве.

Палітычная сітуацыя, якая склалася на дадзены момант у Беларусі, не дае Еўрапейскаму Звязу магчымасці развіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Пра гэта Вярхоўны камісар Еўразвяза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана заявіў у інтэрв`ю ўкраінскаму штотыднёвіку "Люстра".

«Па-першае, хачу адзначыць, што Еўрапейскі Звяз і Украіна сфармавалі адзіную палітыку па дачыненні да Беларусі. Цяжка пераацаніць значэнне стасункаў з Беларуссю, як для краін ЕЗ, так і для Украіны. Таму мы хацелі б бачыць пэўныя крокі, зробленыя гэтай краінай на шляху да дэмакратыі. Гэта важна не толькі для беларускага народа, але і для рэгіёна ў цэлым», – заявіў камісар ЕЗ.

Паводле слоў Хаўера Саланы, палітыка Еўрапейскага Звязу ў дачыненні Беларусі застаецца двухбаковай: нараўне з увядзеннем абмежавальныя мераў па дачыненні да асоб, якія парушаюць выбарчае заканадаўства падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, ЕЗ гатовы супрацоўнічаць з народам Беларусі: як з грамадзянскай супольнасцю, так і з прадстаўнікамі ўлады. «ЕЗ выразна даў зразумець, што ён гатовы да правядзення еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў Беларусі. Гэта адкрые Менску магчымасці супрацоўніцтва з ЕЗ у такіх сферах, як энергетыка і транспарт. Аднак палітычныя стасункі могуць будавацца толькі на агульных еўрапейскіх каштоўнасцях. Пакуль Беларусь не прыме нашы ўмовы, у прыватнасці, па вызваленні палітвязняў, супрацоўніцтва ў палітычнай сферы не прадстаўляецца магчымым», – заявіў камісар ЕЗ.

Прадстаўнік ЕЗ асоба адзначыў, што Еўразвяз і Украіна надаюць вялікую ўвагу развіццю ўзаемаадносінаў Беларусі з Расеяй у газавай сферы. «Летась былі пэўныя цяжкасці па дадзеным пытанні. У сувязі з гэтым, мы заклікаем бакі да захавання празрыстасці ў стасунках у энергетычнай сферы, як гэта мела месца пры ўрэгуляванні газавага крызісу паміж Украінай і Расеяй у 2006 годзе. Мы ўсе заклапочаныя праблемамі энергетычнай бяспекі. Аднак палітычная сітуацыя, якая склалася на дадзены момант у Беларусі, на жаль, не дае нам магчымасці развіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы», – падагульніў Хаўер Салана.

0
ФГ / Адказаць
23.09.2007 / 00:12
Як можна стаць свабоднай, дэмакратычнай краінай, знаходзячыся ў стане задушэння у 15 разоў большай па колькасці жыхароў і плошчы імпэрыяй? Трэба адкінуць усе душавыратавальныя патрабаванні і тэрмінова ісці на дапамогу такой ахвяры.
0
Вован / Адказаць
23.09.2007 / 19:46
Солана, мы помним, как ты "вызвалял" и "демократизавал" Югославию в конце 90-х годов, демократическая Сербия до сих пор не может восстановить дома и мосты. Тебе нужны кровь и народные страдания, а не процветание белорусов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру