11.10.2013 / 09:52

У Каўнасе пачаўся ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: анлайн абнаўляецца

У Коўне пачаўся ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Рэгістрацыя на Кангрэс

Сёння працу пачаў ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які будзе праходзіць у літоўскім Коўне (Каўнасе) з 11 па 13 кастрычніка.

Сёлета ўдзел у Кангрэсе пажадалі ўзяць больш за 400 навукоўцаў з 25 краін свету. Працаваць даследчыкі будуць у 14 секцыях, якія закранаюць усе сферы жыцця: ад праблемаў палітыкі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці да праблемаў гендару і псіхааналізу ў Беларусі.

У рамках Кангрэса таксама запланавана прэзентацыя новых навуковых выданняў, якія чапляюць тэму Беларусі, а таксама ўзнагароджанне аўтараў найлепшых навуковых публікацый.

Вітаюць удзельнікаў кангрэса Андрэй Казакевіч —  старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса; Андрус Купчынскас --  мэр Каўнаса; Эвалдас Ігнатавічус -- пасол Літвы ў Беларусі і Юозас Аўгуціс, праф. прарэктар па навуцы Універсітэта Вітаўта Вялікага.

Праграма трансляцыя пленарнага пасяджэння (транслюецца анлайн):

10:20–10:50 Эгідыюс Александравічус з дакладам  «Беларусы ў палітыцы сучаснай Літвы»

10:50–11:20 Маргарыта Бальмацэда з дакладам  «Аўтарытарная ўстойлівасць, сацыяльны кантракт і энергетычная палітыка ў Беларусі»

11:50–12:20 Стывен Уайт.  «Беларусы ў сітуацыі паміж»

12:20–12:50 Дэвід Фрык. «Церпячы невыцерпнае: суіснаванне ў Вільні XVII стагоддзя»

12:50–13:20 Мікалай Іваноў з дакладам «Севярын Віславух: пачатак польскага беларусазнаўства»

Кірыла Хілько, Каўнас

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру