У Мінску на ноч перакрыюць скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова, паведаміла кіраўнік прэс-службы Дзяржаўтаінспекцыі Мінска Таццяна Харлінская.

"Рух для ўсіх відаў транспарту будзе закрыты на гэтым участку з 24.00 11 кастрычніка 2013 года па 7.00 12 кастрычніка. Аб'езд будзе ажыццяўляцца па вуліцах: Якуба Коласа, Чырвоная, Куйбышава, Кісялёва, Захарава, Першамайская, Залатая Горка", - расказала Таццяна Харлінская. Яна растлумачыла, што абмежаванне звязана з правядзеннем дарожных работ.

Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам і пасажырам улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?