На заводзе пад Барысавам пачынаецца вытворчасць новай мадэлі Geely LC Cross.

Міні-красовер гарадскога тыпу LC Cross пасля правядзення сертыфікацыі плануецца да продажу ў студзені 2014 года. Гэта будзе ўжо трэцяя мадэль кітайскага аўтамабіля беларускай зборкі.

У цяперашні час на прадпрыемстве збіраюць дзве мадэлі аўтамабіляў Geely, гэта седан SC7 і красовер Emgrand X7.

СЗАТ «БелДжы» створана 23 снежня 2011. Гэта беларуска-кітайская кампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?