11.10.2013 / 14:06

Нарвежскае ТБ: Бяляцкі быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі 4

Нобелеўскі камітэт разглядаў у якасці галоўных прэтэндэнтаў чатыры кандыдатуры, сярод іх беларускага праваабаронцу.

Нарвежскі канал не першы раз дае дакладны прагноз адносна таго, хто атрымае гэтую прэмію. Летась за пару гадзін да абвяшчэння лаўрэата NRK выказаў здагадку, што прэмію міру атрымае Еўрасаюз.

Згодна з інфармацыяй NRK, Нобелеўскі камітэт адкінуў кандыдатуру 16-гадовай пакістанскай дзяўчыны Малалы Юсуфзай, на якую рабілі стаўку букмекеры, з трох прычын.

Гэта і яе маладосць, і недастатковасць здзейсненага – яна вяла блог і таму стала ахвярай ісламскіх фанатыкаў, дый рызыкі наклікаць на яе яшчэ большую небяспеку з боку ісламістаў.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на Нобелеўскую прэмію міру ў гэтым годзе, як адзначае нарвежскае тэлебачанне, сталі Арганізацыя па забароне хімічнай зброі, якая ў выніку і атрымала ўзнагароду, а таксама прэзідэнт-рэфарматар М'янмы генерал Тэйн Сэйн, доктар-гінеколаг з Конга Дэні Муквеге і наш праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Мікола Бугай

0
имхотеп / Адказаць
11.10.2013 / 14:11
наградить ООН и Евросоюз - не наградить никого. либо Доктора либо Беляцкого. Всё остальное - профанация.
0
Bacya / Адказаць
11.10.2013 / 16:24
очень жаль что не поддеражали алеся((нас жаль без алеся((( наградить кантору-да,чего ради????где они были когда это оружие распространялось?????
0
без эмоцый / Адказаць
11.10.2013 / 23:52
Шкада, што таго кроку не хапіла. Чалавеку за кратамі, які пакутуе за справядлівасць, не дапамаглі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру