21.09.2007 / 10:36

Расея адтэрміноўвае ўдар па беларускіх малаказаводах да 1 лістапада 5

Цяпер у Беларусі перабываюць 10 супрацоўнікаў Рассельгаснагляду, якія «абсьледуюць» 57 беларускіх малаказаводаў.

Рассельнаснагляд з 1 лістапада ўвядзе новы парадак імпарту прадукцыі жывёлагадоўлі зь Беларусі. Пастаўкі будуць дазволеныя толькі тым заводам, якія былі праатэставаныя і атрымалі права на экспарт.

Меркавалася, што гэта адбудзецца з 1 кастрычніка, аднак цяпер крайнюю дату перанесьлі на 1 лістапада.

Цяпер у Беларусі перабываюць 10 супрацоўнікаў Рассельгаснагляду, якія «абсьледуюць» 57 беларускіх малаказаводаў.

МБ

0
wint / Адказаць
21.09.2007 / 12:23
Размауляу з кiраунiкамi некаторых малаказаводау, на якiх ужо былi гэтыя кантралеры. Ад агляду заводау яны у шоку. У добрым сэнсе. Не чакалi такога. Але цi дадуць права на экспарт у Расею, цяжка сказаць. Ад iх нiчога не залежыць. Рашэньне будзе прымацца у Крамлi. Есьць думка, што гэтая праверка - проста удакладненьне з боку Расеi актывау нашых прадпрыемствау, iх ацэнка дзеля магчымай куплi.
0
jez jerzy / Адказаць
21.09.2007 / 17:39
u maskve davoli skladana znajsci bielaruskaje malako. zausiody szykaju, bo rasiejski analiah hetaha praduktu pa-pierszaje: biez smaku (da jakoha pryvyk za zyccio u Miensku), byccam by vada padfarbavanaja, a pa-druhoje: kosztam u dva razy vyszej (rasejskaje 22-31 RUR, nasza 13-16 RUR). adzinaje stalaje miesca naszha malaka u DIKSI- setka kramau dla biednyh, amal zausiody mozna znajsci malako vytvorczasi ci viciebskaha ci mahileuskaha malakazavodau. a toje sto da aktyvau prycenvajucca dyk heta dakladna, bo manapalisty centraknaha rehijonu, kampanii UNIMILK i VIMBILLDAN b'jucca za kozny zavodzik i za koznuju kramku. tym bolej szto vydatki na lahistyku z bielaryskih pradpryjemstvau amal rounyja vydatkam z jakoj-niebudz bielharodczyny ci Volahdy. a u bielarusi syravina pad bokam. u Rasiej maloczny statak za aposznija 15 hadou zmienszyusia u 10 razou, a malaka mensz pic ne stali. adsul i vysokija koszty. a da usiaho mozna dadac kryzu malocznaj syraviny u sviece, tamu i trba saczyc kab naszyja pradpryjemstvy nie byli niedaacenienyja pad czas majuczaj pryvatyzacyi.
0
wint / Адказаць
21.09.2007 / 17:48
2jez jerzy Прыватызацыя заводау ужо была. Учора вярнууся з Масквы, быу на выставе ВорлдФуд, потым сустракауся з сябрамi-беларусамi часова працуючымi у Маскве, зайшлi у найблiжэйшую краму ад iх кватэры, я жадау паглядзець асартымент крам, палова малочкi была беларускай. Яны таксама купляюць толькi беларускае. Сябар здымае кватэру ля м.Таганская. Крама не падобная на прытулак БАМЖоу. Наколькi ведаю па працы, маскоускiя буйныя сеткi шмат купляюць беларускай малочкi.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру