«Я не проста сумую — я чалавек савецкі. Я вырас у той краіне. Мне спаўна хапіла. Мяне ледзь з партыі не выключылі. Дзве строгія вымовы! Але ў картку не запісалі, Радзькоў (цяперашні намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта) потым знайшоў», — распавёў кіраўнік Беларусі.

Параўнаў Лукашэнка цяперашнюю Беларусь з Савецкім Саюзам: «Зараз сістэма ў цэлым не лепш. Можна абразіць прэзідэнта, з падваротні гаўкаць — і нічога табе не будзе».

Таксама беларускі кіраўнік паведаміў: «Мы зараз вынайшлі нейкую картку, якой можна і ў школе за абед заплаціць, і за транспарт. Здаецца, «Беларусбанк».

Лукашэнка адзначыў вялікую ролю Гарбачова ў сваёй палітычнай кар'еры: «Калі б не было «кепскага» Гарбачова і той адлігі… Я зараз з Гарбачовым зараз зрэдку сустракаюся і троху наракаю на яго. Але калі б яго не было, то я не быў бы прэзідэнтам! Але гэта нішто ў параўнанні з развалам Савецкага Саюза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?