У Расіі працягваецца алімпійская эстафета. У нядзелю, 13 кастрычніка, паходня мелася быць дастаўлена ў Калугу. Пры гэтым блогеры працягваюць лічыць, колькі разоў патух Алімпійскі агонь - многія кажуць аб 10 інцыдэнтах, аднак відэасведчанні ёсць толькі 8.

Пачалося ўсё з Масквы, дзе факел патух мінімум 4 разы. 

Калі эстафета Алімпійскага агню рушыла ў Падмаскоўе, у Каломну, там факел патух мінімум двойчы. У Адзінцова ён зноў згасае.

Выйшаўшы за межы Маскоўскай вобласці, у Цвер, факел зноў урачыста патух.

Сёння факел прыбудзе ў Калугу, і колькі яшчэ раз ён патухне, невядома.

Дызайнеры паходні настойваюць на тым, што была ўжытая адмысловая схема, паводле якой у паходні ёсць два агні, унутраны і знешні, і калі знешні ад ветру або дажджу згасае, унутраны павінен аўтаматычна яго падпальваць. Аднак на практыцы гэта пакуль працуе дрэнна.

Як мадэрнізаваць факел падчас алімпійскай эстафеты не ўяўляецца магчымым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?