14 кастрычніка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях невялікія дажджы.
Ноччу і раніцай у многіх раёнах чакаецца туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы.
Тэмпература паветра ноччу плюс 3-10 градусаў, па паўночна-ўсходняй палове замаразкі ад нуля да мінус 4. Днём будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль.