ria.ru

ria.ru

Вядомая савецкая і расійская актрыса Вольга Аросева памерла ў нядзелю на 87-м годзе жыцця.

Вольга Аросева нарадзілася ў 1925 годзе, вучылася ў цыркавым вучылішчы, затым у Маскоўскім гарадскім тэатральным вучылішчы. У 1946 годзе яна была прынята ў трупу Ленінградскага тэатра камедыі. Затым перайшла ў Тэатр сатыры, дзе працавала больш за паўстагоддзя. Таксама была актрысай Тэатра на Малой Броннай.

Савецкаму гледачу Аросева запомнілася па ролі пані Монікі ў перадачы «Кабачок «13 крэслаў». Сярод яе кінапрацаў — ролі ў фільмах «Сцеражыся аўтамабіля», «Старыкі-разбойнікі» ды іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?