Па інфармацыі Следчага камітэта, па крымінальнай справе праходзяць чатыры чалавекі – усе грамадзяне Беларусі. Трое – абвінавачаныя, чацвёрты – падазраваны.
Яны раней ужо прыцягваліся да адказнасці за выкарыстанне прастытуцыі і стварэнне ўмоў для прастытуцыі.
Следствам устаноўлена, што абвінавачаныя спрыялі ў падборы памяшканняў для прастытутак, арганізоўвалі ім ахову і абарону. Таксама яны рэкламавалі інтымныя паслугі, шукалі кліентаў і ўтрымлівалі памяшканні для прастытуцыі.
У Следчым камітэтце звярнулі ўвагу, што інфармацыя, распаўсюджаная раней, не адпавядае рэчаіснасці. Раніцай паведамлялася, што настаўніца матэматыкі сталічнай гімназіі вербавала школьніц для заняткаў прастытуцыяй.
Следчыя пацвердзілі, што адным з фігурантаў справы з’яўляецца былая настаўніца. Але ўзаемасувязі паміж прафесійнай дзейнасцю педагога і ўдзелам у злачынстве не ўстаноўлены. Як і тое, што менавіта педагог займаў ключувую ролю ў злачыннай схеме.