21.09.2007 / 15:13

«А яны зьніклі, іх няма» 1

Намесьнік міністра эканомікі намякае на перагляд пагадненьня пра «Белтрансгаз»: «Падзяліць акцыі «Белтрансгазу» 50 на 50 наўрад ці удасца, бо яшчэ ёсьць невялікая частка індывідуальных уласьнікаў, а яны зьніклі, іх няма», — паведаміў Андрэй Тур.

Намесьнік міністра эканомікі намякае на перагляд пагадненьня пра «Белтрансгаз».

Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур мяркуе, што з продажам «Газпрому» 50-працэнтавага пакету акцыяў «Белтрансгазу» могуць узьнікнуць пытаньні. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію «Московским новостям».

«Падзяліць акцыі «Белтрансгазу» 50 на 50 наўрад ці удасца, бо яшчэ ёсьць невялікая частка індывідуальных уласьнікаў, а яны зьніклі, іх няма», — паведаміў намесьнік міністра эканомікі.

«Таму можа ўзьнікнуць сытуацыя, пры якой нехта канечне будзе валодаць на адну сотую або тысячную больш, а гэта ўжо не парытэт», — мяркуе намесьнік міністра.

Нагадаем, што дамова аб продажы «Газпрому» 50 % акцый «Белтрансгазу» за 2,5 млрд даляраў прадугледжвае, што цягам чатырох гадоў «Газпром» будзе набываць па 12,5 % акцый «Белтрансгазу».

0
mihal / Адказаць
22.09.2007 / 13:15
Вось як з такімі невукамі-турамі можна мець справы? Дамова была аб продажы 50%, а не аб падзеле 50 на 50. Лаханулісь калхознічкі. Зразумела што "газпрому" гэта толькі на руку, можа індывідуальныя уласьнікі таму й зьніклі, можа іх трэба шукаць у расеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру