Пытанне пра аднаўленне працы офіса АБСЕ ў Мінску беларускім бокам не разглядаецца, заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. «Я не разумею, чаму вы задаяце гэта пытанне», — сказаў ён.

Нагадаем, прызначаны 15 кастрычніка новы кіраўнік рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысціян Хольм заявіў, што адной са сваіх найважнейшых задач на новай пасадзе лічыць «неабходнасць дабівацца дазволу на аднаўленне працы ў Мінску офіса АБСЕ».

Місія АБСЕ ў Беларусі працавала з 1998 года. Рашэнне аб закрыцці офіса было прынята беларускімі ўладамі ў канцы 2010 года. 31 снежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў членаў пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні беларускіх улад не працягваць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з «адсутнасцю аб'ектыўных падстаў для захавання місіі». 31 сакавіка 2011 года офіс АБСЕ ў Мінску афіцыйна спыніў працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?